Учора «Гомель» прайграў і другі матч грэчаскаму «Арысу» — 1:2 (агульны лік 2:7). Сёння БАТЭ без шансаў аддаў гульню турэцкаму «Каньяспору» — 0:2 (агульны лік 0:5). Мінскае «Дынама» бліжэй за астатніх было да выхаду ў наступны раўнд, але мінчукі ў выніку таксама вылятаюць — 0:1 у матчы ў адказ з «Хапаэлем Беэр-Шава» з Ізраіля (1:3 агульны лік).

Такім чынам, у розыгрышы Лігі канферэнцый застаўся толькі «Шахцёр», які трапіў у трэці раўнд мінуючы другі з-за ўдалага жрэбію. Салігорцы будуць гуляць з румынскім «Клужам».

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2