Студэнта авіяцыйнай акадэміі асудзілі на 2,5 гады за інфармацыю пра ўзлёты самалётаў пасля нападу на Украіну
Суддзя Валянціна Куніцкая з Брэсцкага абласнога суда па выніках судовага разгляду, які прайшоў 19 і 22 ліпеня, пастанавіла прызнаць вінаватым і прызначыць пакаранне ў 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі Аляксандру Загдаю, затрыманаму ў чэрвені 2022 года, піша «Брэсцкая вясна».
Загдая абвінавацілі ў тым, што ён «сістэматычна перадаваў інфармацыю телеграм-каналу Nexta». Гэта кваліфікавалі як злачынства паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Абвінавачванне сцвярджала, што Аляксандр з 13 кастрычніка 2021 года па 17 сакавіка 2022 года перасылаў «неўстаноўленым асобам паведамленні аб руху авіятэхнікі ў Баранавічах».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ