У грамадскіх установах Гановера поўнасцю адмовіліся ад гарачай вады. У басейнах і спартыўных цэнтрах людзі будуць прымаць халодны душ, а ў грамадскіх прыбіральнях больш не будзе гарачай вады для мыцця рук.
Адключаць таксама гарадскія фантаны і начную падсветку будынкаў. Па словах мэра горада, спажыванне энергіі неабходна скараціць на 15%.
Нямецкія ўлады папярэдзілі грамадзян пра тое, што іх чакаюць шырокамаштабныя скарачэнні энергаспажывання, а кошты на камунальныя паслугі моцна вырастуць.
На гэтым тыдні краіны Еўрасаюза дамовіліся аб скарачэнні спажывання газу цяперашняй зімой на 15%.





