49-гадовага мінчука Святаслава Лепешава асудзілі яшчэ 12 жніўня мінулага года па ч. 1 арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» і арт. 186 КК «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці».

Мінскі гарадскі суд асудзіў яго да чатырох гадоў «хіміі» за пагрозу забойствам расійскаму прапагандысту Канстанціну Прыдыбайлу з RT (арт. 186 КК) і распальванне нацыянальнай варожасці ў дачыненні да расіян (арт. 130 КК).

Згодна з матэрыяламі з праўладных тэлеграм-каналаў, будучы на «хіміі», мужчына распаўсюдзіў у Фэйсбуку экстрэмісцкія матэрыялы. Нібыта на «відэа» ён прызнаў віну ў гэтым і раскаяўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4