Фота СК

Фота СК

Увечары 2 ліпеня ў лесапарку зоны адпачынку знаходзілася кампанія. Да поўначы там засталіся толькі 33-гадовы мужчына з сужыцелькай. Пра тое, што ўжо даволі позна, яму ветліва і нагадаў 59-гадовы вартаўнік Юрый Храловіч.

Аднак спачатку жыхар Салігорска абразіў вартаўніка і ўдарамі ў твар прычыніў яму цялесныя пашкоджанні, што і пацягнула за сабой страту зроку, паведамляе СК.

Пасля гэтага агрэсар сышоў з месца здарэння, а пацярпелы, пазбаўлены магчымасці бачыць, толькі арыентуючыся на брэх сабак змог дабрацца да вартоўні, дзе і праляжаў усю ноч.

Раніцай 3 ліпеня родныя знайшлі скрываўленага мужчыну і выклікалі хуткую дапамогу. Да гэтага часу за яго здароўе змагаюцца дактары.

У той жа дзень Салігорскім раённым аддзелам СК у дачыненні да 33-гадовага мужчыны была заведзеная крымінальная справа. Па выніках праведзеных следчых дзеянняў фігуранту выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

Вядома, што ён быў раней судзімы за здзяйсненне аналагічнага злачынства, адбыўшы за гэта 9 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

У Салігорску адпачывальнікі выціснулі вартаўніку вочы

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
12
Абуральна
100