Фота: se.pl
Аварыя здарылася ўчора каля 22-й гадзіны па польскім часе на варшаўскай алеі Салідарнасці. 19-гадовы беларус вырашыў апярэдзіць паток аўтамабіляў па правай паласе. У гэты момант там знаходзіліся рабочыя, якія займаліся мыццём аўтобуснага прыпынку.
У выніку наезду загінуў 60-гадовы мужчына, які камандаваў групай рабочых. Пасажырку машыны, якой кіраваў беларус, шпіталізавалі ў цяжкім стане. Атрымаў раненні і сам кіроўца.





