Звязана гэта з «несяброўскімі крокамі», зробленымі Вялікабрытаніяй.
Гэта, як сцвярджае МЗС Беларусі, — увядзенне санкцый супраць прадпрыемстваў і фінансавай сістэмы, абмежаванне работы беларускіх СМІ, беспадстаўная забарона на палёты «Белавія», нявыдача віз беларускім парламентарыям на пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ і іншыя абмежавальныя меры. Іх ведамства называе незаконнымі.





