Інцыдэнт адбыўся 23 ліпеня. Парушальнік патлумачыў, што ведаў пра выдраныя старонкі, але паспадзяваўся на поспех, бо літоўскія памежнікі без праблем прапусцілі яго па несапраўдным дакуменце.
Таксама ў працэсе пагранкантролю з дапамогай службовага сабакі ў мужчыны быў выяўлены скрутак з рэчывам цёмна-зялёнага колеру, схаваны ў пачку з цыгарэтамі. Па выніках экспертызы змесціва скрутка аказалася марыхуанай.
За спробу незаконнага перасячэння мяжы літоўца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а вось за незаконны абарот і перамяшчэнне наркотыкаў праз мяжу яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.





