Зяленскі з пасламі G7 у порце «Чарнаморскі»
«Першы карабель загружаецца з пачатку вайны. Гэта турэцкае судна. Гэта сведчыць пра тое, што порт пачаў працаваць», — сказаў Зяленскі.
Ён распавёў, што з тых некалькіх караблёў, якія былі загружаныя і не змаглі экспартаваць збожжа з-за пачатку вайны, і пачнецца экспарт збожжа.
«Нашы вайскоўцы гарантуюць бяспечную сітуацыю, міністр інфраструктуры знаходзіцца на прамой сувязі з турэцкім бокам і ААН, чакаем ад іх, што «можна пачынаць» увесь гэты працэс. І як толькі яны дадуць нам гэты сігнал, усё пачнецца. Я думаю, гэта ўсё пачнецца сёння-заўтра», — лічыць прэзідэнт Украіны.
Нагадаем, 22 ліпеня Украіна, Турцыя, ААН і Расія падпісалі пагадненне пра вываз украінскага збожжа. Для гэтага ва Украіне зноў адкрыюць парты ў Адэсе і Чарнаморску, а таксама порт «Паўднёвы».





