Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне дырэктара швейнай фірмы Сяргея Вакульчыка. У «пакаянным відэа» 45-гадовы мужчына кажа, што быў затрыманы за тое, што на сваёй старонцы ў Аднакласніках размясціў фотаздымак з нейкай не ўпадабанай сілавікамі сімволікай. Паведамляецца, што Сяргею прызначылі 15 сутак арышту.
Таксама вядома пра затрыманне былога следчага Максіма Куроўскага. Яго, па папярэдніх звестках, затрымалі за каментарыі ў інтэрнэце.
Раней былі праведзеныя масавыя затрыманні ў суседніх з Пружанамі раённых цэнтрах Брэсцкай вобласці — Драгічыне і Іванаве.