32-гадовы Мікалай быў затрыманы 21 снежня 2020 года на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Яго абвінавацілі ў тым, што 27 верасня 2020 года арганізаваў сумесныя дзеянні, якія груба парушалі грамадскі парадак, праз адміністраванне дваровага тэлеграм-чата: размяшчаў інфармацыю і каардынаваў дзеянні па перамяшчэнні калоны, падказваў магчымыя маршруты, паведамляў пра магчымыя месцы знаходжання супрацоўнікаў міліцыі і спецтэхнікі.
16 ліпеня суддзя Дзмітрый Карсюк пакараў Шэметава 2 гадамі калоніі. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з яго кампенсацыю Мінсктрансу: 33 тысячы 771 рубель 63 капейкі.
Чытайце пра Шэметава і ягоную сям'ю больш:
«Часу плакаць няма». Як жонка палітвязня без мужа выхоўвае чатырох дзяцей і вядзе сямейны кветкавы бізнэс





