Аляксандр Фядута перад судом. Скрыншот з відэа

Аляксандр Фядута перад судом. Скрыншот з відэа

«А ў нас новага тое, што сёння пачаўся суд над «змоўшчыкамі», — расказвае Марына Шыбко.

— У 11:00 усім сваякам і іншым асобам забаранілі ўваход у будынак, запрасілі прэсу і ТБ. Шмат было ахоўнікаў будынку суда. Але калі запэўнілі, што суд закрыты і пра гэта было аб'яўлена загадзя, людзі сталі раз'язджацца (народу было мала), а сваякі некаторых наогул не паехалі(суд жа закрыты). І тут нечаканчык здарыўся — суд абвясцілі адкрытым….а людзі з'ехалі. У выніку нікога ў зале, акрамя прэсы… Нас вярнулі пасля паведамлення, але прыйшлося чакаць да 14.30, пасля перапынку запусцілі.

Я ўбачыла АІФа… схуднеў, ходзіць дрэнна, бо падагра адолела, дазволілі кій перадаць у СІЗА. Пры ўсмешцы ў АІФа не назіраецца зубоў 5—6 (Юрый Дзетачкін з кіно) і пастрыжаны адпаведна, караценька, кругі пад вачымі. Так, турма не красіць…

Махаць, падыходзіць і размаўляць з абвінавачанымі было нельга. Я паслала паветраныя пацалункі, усім памахала і павітала нашых. На заўвагу мне адказала, што больш не буду сваволіць і паводзіла сябе добра.

Мы моўчкі размаўлялі з Сашам, я чытала яму свае вершы і казала, што люблю, люблю, люблю. Ён адказваў узаемнасцю і прасіў у мяне прабачэння.

Думаю, што мы зразумелі адзін аднаго. Дай Бог нам усім сілаў!»

Чытайце таксама: Фядута худы, Кастусёў моцна хворы, а Зянковіч змрочны. З'явіліся першыя відэа і фота з суда

Клас
8
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
82
Абуральна
15