На гадзінніку Huber ёсць выява свастыкі, а таксама выгравіраваныя ініцыялы Гітлера «AH», піша BBC.

У апісанні гадзінніка зазначаецца, што яго маглі падараваць Гітлеру на дзень народзінаў у 1933 годзе, калі ён стаў канцлерам Германіі. 

У маі 1945 года рэч забралі ў якасці сувеніру французскія салдаты падчас штурму Бергхофа, горнага маёнтка Гітлера.

Пасля яго перапрадалі, а ўласнікі перадавалі нашчадкам у спадчыну.

У адкрытым лісце, які падпісалі 34 яўрэйскія лідары, продаж нацысцкіх рэчаў назвалі агідным і заклікалі зняць лоты з аўкцыёну.

Рабін Менахем Марголін, кіраўнік Еўрапейскай яўрэйскай асацыяцыі, сказаў, што аўкцыён «садзейнічае тым, хто ідэалізуе тое, што адстойвала нацысцкая партыя».

Нягледзячы на розгалас і абурэнні яўрэяў, аўкцыённы дом Alexander Historical Auctions, які ўжо раней прадаваў рэчы нацыстаў, заявіў, што яго мэтай з'яўляецца зберажэнне гісторыі.

«Незалежна ад таго, добрая гэтая гісторыя ці дрэнная, яе трэба захаваць, — заявіла старшы віцэ-прэзідэнт аўкцыённага дома Міндзі Грынштэйн. — Калі вы знішчыце гісторыю, не застанецца доказаў таго, што гэтыя падзеі адбыліся».

У дакументах, прадстаўленых аўкцыённым домам, гаворыцца, што ён не можа даць доказаў таго, што Гітлер сапраўды насіў гадзіннік. Але экспертыза, праведзеная незалежным спецыялістам, паказала, што аксэсуар «верагодна» належыць яму.

Клас
5
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
4