«Спадарожнікавыя здымкі дэманструюць, што пашкоджаны толькі адзін будынак. Менавіта ў яго перавялі палонных проста перад тэрактам. Аналіз фота сведчыць пра тэрмабарычны выбух знутры. Удар? Не, тэракт», — напісаў Падаляк у Твітары, апублікаваўшы спадарожнікавыя здымкі да і пасля выбуху.

Адзін з баракаў папраўчай калоніі ў пасёлку Аленаўка Данецкай вобласці быў разбураны ў ноч з 28 на 29 ліпеня. Загінулі як мінімум 50 украінскіх ваеннапалонных, якіх там утрымлівалі.

Прарасійскія баевікі і Міністэрства абароны Расіі заявілі, што прычынай стаў нібыта абстрэл з боку ўкраінскіх сілаў. Але Генштаб Узброеных сілаў Украіны падкрэсліў, што ўкраінскія вайскоўцы не рабілі артылерыйскіх або ракетных абстрэлаў Аленаўкі і абвінавацілі ў знішчэнні ўкраінскіх ваеннапалонных расійскіх вайскоўцаў.

Раней украінскія ўлады заявілі, што да гібелі ваеннапалонных магло прывесці закладзенае выбуховае прыстасаванне, якое спрацавала.

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны таксама сцвярджае, што пашкоджанне, якое атрымаў будынак — «гэта не тыя пашкоджанні, якія мог бы нанесці ўдар ракетамі HIMARS», як пра гэта заяўляў расійскі бок.

Чытайце таксама:

Галоўнакамандуючы УСУ: Мы адпомсцім за ўсе зверствы расіян над нашымі палоннымі

Служба бяспекі Украіны апублікавала перахоп размовы пра трагедыю ў Аленаўцы

53 украінскія палонныя загінулі пры выбуху ў бараку за 10 км ад лініі фронту. Пры гэтым не загінуў ніводзін канваір

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
21