Міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў удакладніў, што выхад першага судна з украінскім збожжам плануецца ў 09: 15

«Сёння а 09:15 упершыню з 24 лютага чакаем выхад судна з Адэскага порта, загружанага ўкраінскім харчаваннем», — напісаў ён.

Гаворка ідзе пра судна RAZONI, якое пад сцягам Сьера-Леонэ ідзе ў порт Трыпалі ў Ліване. Яно будзе рухацца па калідоры, бяспека якога пацверджана партнёрамі-гарантамі-ААН і Турцыяй. На яго борце 26 тысяч тон украінскай кукурузы.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0