— За апошнія гады колькасць сэканд-хэнд у Беларусі павялічылася ў два разы. Іх ужо амаль 1,5 тысячы.

Яны не раслі б сямімільнымі крокамі, калі б не былі запатрабаваныя ў насельніцтва — падкрэсліла намеснік міністра.

Ніна Емяльянава адзначыла, што ў 2021 годзе ў Беларусі ўнеслі змены ў правілы ажыццяўлення гандлю і забаранілі ў сэканд-хэндах прадаваць новыя і ўжываныя футравыя, трыкатажныя і швейныя вырабы, а таксама абутак. Дзякуючы гэтаму, імпарт гэтых тавараў у студзені-траўні 2022 года скараціўся больш чым на 25%.

Намесніца кіраўніка МАРГ таксама звярнула ўвагу на стокавыя крамы, дзе прадаецца прадукцыя вядомых сусветных брэндаў па заніжаных цэнах. Аднак колькасць гэтых буцікаў у разы меншая, чым «сэкандаў».

— Стокавых крам у рэспубліцы ўсяго 90. Іх колькасць павялічылася, але 90 аб'ектаў для краіны — гэта зусім маленькая лічба, — падкрэсліла спецыялістка.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0