«Вопыт вашай краіны ў розных галінах па-ранейшаму цікавы і значны для Беларусі, існуюць добрыя перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва, нягледзячы на ўсе часовыя складанасці. На жаль, падтрымка швейцарскім бокам несправядлівай і недружалюбнай санкцыйнай палітыкі ЕС у дачыненні да Рэспублікі Беларусь стварае істотную перашкоду для нармалізацыі адносін паміж нашымі дзяржавамі. Санкцыі вядуць да паслаблення і разрыву дзелавых сувязяў, ставяць пад пагрозу рэалізацыю перспектыўных сумесных праектаў, негатыўна адбіваюцца на грамадзянах Беларусі і Швейцарыі — працадаўцах, работніках і іх сем'ях», — напісана ў віншаванні Лукашэнкі.

Ён таксама выказаў перакананасць, што вяртанне двухбаковых кантактаў і ў рэчышча канструктыўнага дыялогу магчымае, але для гэтага трэба прытрымлівацца прынцыпаў узаемнай павагі, без без штучных абмежаванняў і бар'ераў.

Швейцарыя на пачатку гэтага года прыслала ў Беларусь новага пасла, Крысціну Хонегер-Залатухін. 18 лютага была вызваленая палітзняволеная Наталля Хершэ, якая мае беларускае і швейцарскае грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0