Прычым на сайце каманды прапаноўваюцца толькі два варыянты новай назвы: па-руску і па-англійску. Таксама быў прэзентаваны новы лагатып, на якім складана прачытаць назву каманды. Але ў клубе лічаць, што ён сыграе важную ролю ў пазнавальнасці клуба.
Назва «Цмокі-Мінск» з'явілася ў 2012 годзе, да гэтага ён называўся «Мінск-2006».
Брэнд «Цмокі-Мінск» прыдумаў вядомы баскетбаліст Аляксандр Куль, які быў у клубе дырэктарам па маркетынгу. У красавіку 2021-га да яго прыходзілі сілавікі.
Раней паведамлялася, што клуб правядзе рэбрэндынг пасля завяршэння сезона 2021/22.






Бывай, баскетбольны клуб "Мінск"