Міністрам лясной гаспадаркі стаў былы першы намеснік міністра Аляксандр Кулік.
Юрый Раманоўскі, першы прарэктар ГрДУ, стаў рэктарам Полацкага дзяржуніверсітэта замест прызначанага кіраўніком «Белай Русі» Алега Раманава.
Лукашэнка прыняў некалькі кадравых рашэнняў. Былога пасла ў Вялікабрытаніі Максіма Ермаловіча, якога адклікалі з пасады, Лукашэнка зрабіў намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі.