Скрын відэа

Скрын відэа

21 чэрвеня ў мінскім мікрараёне «Каскад» Андрэй Паршын, былы кіраўнік ГУБАЗіКа, уступіў у канфлікт з групай дзяцей і падлеткаў каля свайго пад'езда і стрэліў у нагу аднаму з іх.

На канале «Мінскай праўды» сёння з’явілася гутарка з Вольгай і Уладзімірам — бацькамі «аднаго з хуліганаў, якія даставілі дыскамфорт жыхарам «Каскада» — так пішуць журналісты ў апісанні пад відэа. Твараў бацькоў не паказалі, прозвішча не назвалі. У чым сутнасць канфлікту, таксама не распавялі. Ствараецца ўражанне, што падлеткі хуліганілі, а супрацоўнік міліцыі (яго прозвішча таксама не называецца) зрабіў ім заўвагу, а тыя адрэагавалі неадэкватна. Потым гэта раздзьмулі «экстрэмісцкія рэсурсы».

Па кантэксце бачна, што гэта менавіта бацькі параненага хлопца. Яго імя па бацьку — якраз Уладзіміравіч.

«Проста ўцягнулі сям’ю, якая дачынення ні да чаго не мае», — сказаў Уладзімір.

Бацькі хлопца кажуць, што цалкам разумеюць дзеянні міліцыянера.

«Я яго цалкам разумею. Зрабіў заўвагу, адрэагавалі неадэкватна дзеці. Ясна, што ён адрэагаваў. І правільна адрэагаваў. Наша сям’я яму прыносіць, ужо прынесла, прабачэнні. Я лічу, што мой сын сапраўды вінаваты ў гэтай сітуацыі».

З падказкі журналісткі бацька дадае, што навіну выкарысталі «экстрэмісцкія рэсурсы», каб кінуць цень на сістэму. Ён лічыць, што гэты канфлікт — сямейная справа, якая не тычыцца грамадства.

«Яны хочуць гэта прадставіць супраць дзейнай улады. Не трэба гэтага рабіць», — сказаў Уладзімір.

Ён распавёў, што іх сям’я ўдзельнічала ў праўладных аўтапрабегах. «Я люблю сваю краіну, сваю радзіму. Можа, я не самы прыстойны грамадзянін, але я радзіму не прадаваў», — сказаў бацька, пра якога праўладныя каналы пісалі, што ён раней меў судзімасці.

«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку

Праўладны канал пацвердзіў: страляў у «Каскадзе» сапраўды Андрэй Паршын

Клас
2
Панылы сорам
90
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
42