Джон Кірбі

Джон Кірбі

Са слоў Кірбі, падрабязнасці вайсковай дапамогі абмяркоўваліся падчас тэлефоннай размовы прадстаўнікоў Украіны і ЗША перад гэтым.

Кошт выдзеленага пакета дапамогі складае 550 мільёнаў даляраў.

«У аб'яўленым сёння пакеце будуць дадатковыя снарады для высокамабільных удасканаленых ракетных сістэм HIMARS, а таксама боепрыпасы для артылерыі калібра 155 міліметраў, якая ўжо была перададзеная Украіне», — адзначыў прадстаўнік Белага дома.

Па словах Кірбі, гэта ўжо 17-ы пакет вайсковай дапамогі адміністрацыі Джо Байдэна, які выдзяляецца прэзідэнцкімі ўказамі з запасаў арміі ЗША. Іх агульная сума складае ўжо больш за восем мільярдаў даляраў.

Неўзабаве Джо Байдэн падпісаў мемарандум аб выдзяленні Украіне гэтага пакета дапамогі. Новыя пастаўкі Кіеву будуць уключаць 75 тысяч снарадаў для 155-міліметровых гаўбіц М777, а таксама ракеты для комплексаў HIMARS.

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0