Незвычайны белы колер ягад — гэта генная мутацыя гэтага віду раслін. У такіх ягадах адсутнічае пігментнае рэчыва антацыян, якое адказвае за цёмна-сінюю афарбоўку. Таму плод становяцца бясколернымі то-бок белым. На смак чарніцы-альбіносы нічым не адрозніваюцца ад звычайных чорных.

Апошні раз такая рэдкая з'ява фіксавалася батанікамі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў 1979 годзе — больш за 40 гадоў таму.

Навукоўцы нават спрабавалі перасадзіць адзін кусцік белых чарніц у запаведны дэндрапарк, але ён тут ягад не даваў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што назіраюць незвычайныя чарніцы ў тым самым месцы ўжо не адзін дзясятак гадоў. Рэкамендуецца не збіраць такую ягаду звыклым спосабам, то-бок абабраўшы ўсю курціну, а даць магчымасць насенню расліны распаўсюдзіцца. Тады верагоднасць зноў сустрэць белыя чарніцы ў Бярэзінскім біясферным запаведніку з кожным годам будзе ўсё вышэйшай.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0