Паводле апытання, 69% ніколі не выязджалі за мяжу, дзевяць працэнтаў былі за мяжой дзесяць і болей гадоў таму, а шэсць працэнтаў — ад пяці да 10 гадоў таму. За апошні год выязджалі ўсяго два працэнты.

Прычым колькасць тых, хто нікуды не выязджаў, вырасла за апошнія два гады. У 2020 годзе такіх было 60 працэнтаў. 

З унутранымі паездкамі па краіне таксама ўсё складана, 30% нікуды не выязджалі, а 17% падарожнічалі 10 і болей гадоў таму.

Аддаюць перавагу паездкам у Сочы і курортам Краснадарскага краю (35%), Санкт-Пецярбургу, Маскве, Крыму, які ў апытанні прадстаўлены расійскім рэгіёнам (па 19%).

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1