13 ліпеня стала вядома, што ў ваўкавыскай калоніі №11 Вінаградаву зрабілі рэнтген і знайшлі пляму ў лёгкіх. Яго лячылі антыбіётыкамі ў надзеі, што гэта пнеўманія.

Сёння стала вядома, што 28 ліпеня Вінаградава перавялі ў аршанскую папраўчую калонію №12, дзе ўтрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.

Таксама паведамляецца, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон днём — цяпер палітвязнь афіцыйна прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму».

Адрас для падтрымкі: ПК №12, 211381, Віцебская вобласць, Орша, вул. Смаленская, 2, Павел Юр'евіч Вінаградаў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8