Старонкі ў сацсетках Аляксея Арастовіча прызнаны экстрэмісцкімі
Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнаны youtube-канал Alexey Arestovych, старонка alexey.arestovich у Instagram, акаўнт у фейсбуку «Алексей Арестович» і тэлеграм-каналы Arestovich / Official і Arestovich / Алексей Арестович.
Такое рашэнне Магілёўскі суд прыняў 27 ліпеня, стала ж вядома пра гэта сёння.
У дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча сёння якраз дзень народзінаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ