Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пра тое, што чакаецца ў гэты дзень, напісаў у сябе ў Тэлеграме Франак Вячорка.

— А 16-й у Віленскай катэдры пройдзе малебен і цырымонія ў памяць пра паўстанцаў Каліноўскага і загінулых добраахвотнікаў ва Украіне. Там жа выступіць хор, пакажуць відэазварот Івонкі Сурвіллы. 

— А 17-й гадзіне пачнецца мастацка-палітычны перформанс на Кафедральнай плошчы, выкладванне вялікага бела-чырвона-белага сцяга.

У 18.30 там жа пачынаецца мітынг. Разгорнецца вялікі беларускі сцяг на 25 метраў. Адбудуцца выступы, выкананне гімна, пэрформанс. Пройдзе марш да пасольства Беларусі, дзе адбудзецца мітынг-рэквіем (каля 21.00).

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0