Адказ з адмовай пісаць на таварах у тым ліку па-беларуску атрымаў грамадскі актывіст Ігар Случак.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марс СЕАБ» не дадасць беларускую мову на ўпакоўку. Пра гэта напісаў у афіцыйным адказе на зварот Міхаіл Сегень, генеральны дырэктар беларускага прадстаўніцтва кампаніі. Ён спаслаўся на СТБ 1100-2016, дзе напісана, што «інфармацыя для спажыўцоў у выглядзе тэксту наносіцца на рускай, альбо на рускай і беларускай мовах».

Абарот у 35 мільярдаў даляраў не дазваляе казаць пра тое, што пытанне ў грошах і адсутнасці кваліфікаваных перакладчыкаў — у вытворцы 130 тысяч супрацоўнікаў», — напісаў Ігар Случак па атрыманні ліста ў адказ і змясьціў яго фрагмэнт у Фэйсбуку.

«Дарэчы, нормы ўсё ж парушаныя. Бо СТБ, на які заўжды спасылаюцца вытворцы, неабавязковы для выкарыстання. А вось Канстытуцыя — абавязковая», — дадала яго жонка Аліна Нагорная, маючы на ўвазе, што галоўны закон краіны прызнае аднолькавыя правы за дзвюма мовамі. — Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Дзяржава гарантуе, у адпаведнасці з законам, свабоду выбару мовы выхавання і навучання».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10