Фота: АР Photo / Alexandr Zemlianichenko

Фота: АР Photo / Alexandr Zemlianichenko

Спартсменку затрымалі ў лютым 2022 года. Тады Грайнер, якая выступала за екацерынгбургскі клуб УГМК, прыляцела ў Расію, і на таможні ў яе рэчах знайшлі забароненае ў Расіі рэчыва — гашышны алей. З таго часу баскетбалістка знаходзіцца ў СІЗА.

Сёння суд прызнаў Грайнер вінаватай у кантрабадзе наркотыкаў і вынес ёй прысуд у 9 гадоў зняволення, а таксама штраф у 1 мільён расійскіх рублёў. Ён, дарэчы, наўрад ці выкліча ў Грайнер цяжкасці. Амерыканка лічылася самай аплочвальнай баскетбалісткай у свеце і атрымлівала ва УГМК заробак памерам у 2 мільёны даляраў.

Тады, пасля затрымання, пераслед Грайнер амаль адразу прызналі палітычна матываваным, а амерыканскі Дзярждэпартамент назваў Брытні незаконна затрыманай. Гэта — важны крок для таго, каб арганізоўваць перамовы з расійскімі дыпламатамі на тэму абмена амерыканкі, і, наколькі вядома, такія перамовы ўжо ідуць. Плануецца абмяняць Грайнер і іншага амерыканца Пола Уілана (адбывае 16 гадоў за шпіянаж) на расіяніна Віктара Бута, які атрымаў у ЗША 25-гадовы тэрмін за гандаль зброяй і падтрымку тэрарызму.

Затрыманне спартсменкі выклікала рэзананс у свеце — усё-такі размова пра двухкратную алімпійскую чэмпіёнку і адну з найлепшых баскетбалістак сучаснасці. У яе падтрымку выказаліся зоркі амерыканскага баскетбола, у тым ліку і вялікі Леброн Джэймс, які адзначыў: «На яе месцы я б падумаў, ці жадаю я назад у Амерыку». Жонка Брытні і спартсмены нават звярталіся да Байдэна з просьбай дапамагчы выратаваць Грайнер.

Верагодна, рэакцыя на сённяшні прысуд таксама будзе гучнай. Ужо ёсць першы каментар ад Джо Байдэна: прэзідэнт ЗША назваў прысуд спартсменцы «непрымальным».

«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн

Крыміналіст, які хацеў сустрэцца з Пуціным. Чым запомніўся баскетбаліст Уладзімір Верамеенка, які хваліць адпачынак у Крыме?

«Шчэрбу ўвогуле не лічу беларусам». Гімнаст з «Дзю Салей» Сямён Букін даў першае інтэрв'ю пасля пераходу на беларускую мову

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10