Для таго, каб замовіць дровы, трэба зайсці на сайт лясгаса, адкрыць раздзел «Прадукцыя і паслугі», знайсці там кнопку «Анлайн-заяўка на дровы» і пакінуць сваю заяўку. Пасля гэтага з замоўцам для ўдакладнення дэталяў мае звязацца менеджар.

У Мінлясгасе адзначылі, што паслуга анлайн-замовы дроў пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Чакаецца, што ў бліжэйшы час падобныя паслугі з’явяцца яшчэ ў 5 лясгасах краіны (па адным у кожнай вобласці).

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0