Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Нерухомасць
Фота 3 з 5
05.08.2022 / 10:10
Бел / Łac / Рус

«Званкоў ад студэнтаў практычна няма». Рыэлтары распавялі, як цяпер ідуць справы на рынку арэнды кватэр 3

Жнівень на рынку арэнды заўсёды быў гарачым месяцам. Студэнты абрывалі тэлефоны ўласнікаў, каб займець добрую кватэру. Сёлета такога ажыятажу няма. Адны спецыялісты кажуць, што гэта ўжо другі крызіс на рынку арэнды ў гэтым годзе, другія адзначаюць попыт сярод расіянаў, якія, здаецца, прыбылі ў Беларусь надоўга. Realt распытаў рыэлтараў аб сітуацыі.

Чаму няма студэнцкага буму?

З мінулага года спецыялісты агенцтва «Твая сталіца» заўважылі тэндэнцыю, якая пацвердзілася і ў гэтым сезоне. Начальнік аддзела арэнды жылля агенцтва нерухомасці Маргарыта Пачыцкая кажа, што запытаў ад студэнтаў становіцца менш.

— Студэнты — гэта аўдыторыя са сваімі асаблівасцямі. Бо кватэру выбіраюць і аплачваюць не яны, а бацькі. Пошук пачынаецца ў ліпені, пакуль іх дзеці яшчэ знаходзяцца ў статусе абітурыентаў. А ўжо ў 10-х чыслах жніўня, калі прыходзяць адказы з ВНУ, бацькі прыступаюць да больш актыўных дзеянняў. У гэтым сезоне мы бачым працяг тэндэнцыі, якую мы адзначылі яшчэ ў мінулым годзе — да нас тады ў канцы верасня сталі прыходзіць уласнікі кватэр, якія разлічваючы на студэнтаў, так і не змаглі знайсці арандатараў — па іх словах, зваротаў ад студэнтаў стала ў разы менш. Яны адзначалі не проста факт адсутнасці студэнцкага буму, але і ў прынцыпе званкоў ад студэнтаў. У той жа час, па тым, што паступалі да нас, істотнага зніжэння не было — хутчэй за ўсё з-за таго, што бацькі будучых студэнтаў часцей звяртаюцца да спецыялістаў, каб тыя прапанавалі некалькі альтэрнатыўных аб'ектаў, зэканоміўшы ім час. Але сёлета ўжо і мы заўважаем, што зваротаў стала менш.

Зніжэнне не такое моцнае, як у выпадку з водгукамі ўласнікаў кватэр, але ўсё ж — факт ёсць факт. Чаму ж гэта адбылося?

Па-першае, мы прыйшлі да высновы, што ўсім хапае інтэрнатаў. Адкрыліся жылыя карпусы тых ВНУ, што былі на рамонце з 2019 года. Па-другое, стала менш замежных студэнтаў, з-за чаго вызваліліся месцы ў інтэрнатах. І апошняя магчымая прычына — беларусы з'язджаюць вучыцца за мяжу. 

Спецыяліст падсумоўвае, што рынак арэнды атрымаў ужо другі ўдар сёлета. Першы быў у канцы лютага і пачатку сакавіка, калі ўласнікі былі вымушаныя знізіць кошт. Маргарыта не адмаўляе верагоднасць таго, што жнівень усё ж такі стабілізуецца і яшчэ зможа павысіць паказчыкі ў гэтым сегменце. Бо цікавасць з боку студэнтаў яшчэ ёсць. Яна праяўляецца да кватэр з усёй неабходнай тэхнікай, добрым рамонтам па цане ніжэй за рынкавую.

«Цяпер жыве толькі бюджэтны сегмент»

У 2020 годзе ўдар прыйшоўся па элітных кватэрах, цяпер шэрагі папоўнілі кватэры камфорт-сегмента (са свежым сучасным рамонтам і тэхнікай). Уласнікі такіх кватэр на фоне недахопу попыту вымушаныя зніжаць кошты і тым самым уступаць у канкурэнцыю ўжо з бюджэтнымі кватэрамі.

З мінулага года мы назіраем за працэсам рэлакацыі it-спецыялістаў, які пасля лютага паскорыўся. Яны як раз здымалі камфорт-клас. Уласнікі страцілі арандатараў, таму цяпер жыве толькі бюджэтны сегмент.

— Што тычыцца коштаў, то яны трохі падняліся, але да лютаўскіх так і не вярнуліся. Калі ў пачатку года аднапакаёвая кватэра з прымальным рамонтам каштавала 220 даляраў, у сакавіку, калі ўласнікі вымушаныя былі зніжаць кошт да 40%, можна было знайсці аб'ект за 150 даляраў у месяц, то цяпер кошт складае 160-170 даляраў.

Трэба разумець, што Мінск дастаткова насычаны кватэрамі для доўгатэрміновай арэнды. Выходзіць, што на аднаго арандатара прыходзіцца пяць кватэр. Маргарыта адзначае, што, у першую чаргу, будуць выйграваць тыя аб'екты, якія адпавядаюць цане і якасці. А менавіта зроблены свежы рамонт, ёсць спальнае месца і бытавая тэхніка, у тым ліку пральная машына і нават тэлевізар. Гэта тая аднапакаёўка, якая можа пахваліцца канкурэнтнымі перавагамі не для таго, каб здавацца даражэй, а ўсяго толькі знайсці арандатара.

— Двушкі здымаюць часцей сем'і, у якіх ёсць свая мэбля і тэхніка. Таму для двухпакаёвых кватэр іншыя патрабаванні. Так званыя кватэры — «бабушатнікі» (з маральна састарэлым рамонтам) успрымаюцца на рынку адэкватна толькі пры цане ніжэй за рынкавую. І гэта лагічна, бо пастаянна з'яўляюцца кватэры ў новых раёнах з сучасным рамонтам, напрыклад у Minsk Word. Таму розніца ў кошце паміж новабудоўляй з рамонтам і «стомленай» кватэрай павінна быць каласальнай.

Такія абставіны на рынку прымусілі ўласнікаў больш лаяльна ставіцца да арандатараў з дзецьмі або хатнімі жывёламі.

— Цяпер складаюць акт прыёмкі аб'екта нерухомасці, дзе апісвае стан кватэры да заезду жыхароў. Там жа прапісваецца матэрыяльная адказнасць у выпадку псавання маёмасці. З упэўненасцю скажу, што ўспрымаюцца такія ўмовы з двух бакоў вельмі добра, паколькі юрыдычна абараняюць абодва бакі дамовы арэнды.

Нягледзячы на тое, што на рынку прафіцыт прапановы, беларусы працягваюць укладваццца ў нерухомасць, каб у наступным здаваць яе.

— Апошнія гады ваганне валюты паказала людзям, што з усіх варыянтаў захавання грошай самым простым спосабам з'яўляецца купля кватэры. Да таго ж, самі забудоўшчыкі ўжо гадоў 5 прасоўваюць ідэю інвестыцый у метры. І сапраўды, жыллё ў сталіцы, куды імкнуцца пераехаць з усёй краіны — добры інвестыцыйны праект.

Асабліва папулярных раёнаў у бюджэтным сегменце вылучыць немагчыма. Для кватэр камфорт класа важная планіроўка, стылістыка, сучаснае аздабленне. На першым месцы ў беларусаў у гэтым сегменце ЖК «Маяк Мінска», на другім — «Новая Баравая», на трэцім — раён за «Мінск-Арэнай» уздоўж праспекта Пераможцаў.

«Самыя частыя запыты мы атрымлівалі ад кліентаў з Расіі»

Уладзіслаў Сафронаў, кіраўнік аддзела арэнды АН «Гарант нерухомасць» адзначае, што ў агенцтве назіраецца актыўны попыт на некаторыя сегменты кватэр.

— Наогул, у жніўні ажываюць усе катэгорыі кватэр. Звычайна гэты бум на рынку арэнды доўжыцца да верасня. Сярод маладых пар цяпер папулярныя недарагія кватэры ад 300 да 350 даляраў у спальных раёнах. Айцішнікі часцей здымалі ў гэтым месяцы кватэры студыі, еўрадвушкі ў ЖК «Маяк Мінска», «Парк Чалюскінцаў» і «Мінск-Свет». Цэннік на гэтыя аб'екты стартуе ад 400 да 600 даляраў за месяц у залежнасці ад унутранага напаўнення і квадратуры. Самыя частыя запыты мы атрымлівалі ад кліентаў з Расіі. Яны могуць дазволіць сабе кватэры крыху даражэй, чым беларусы — ад 500 даляраў і вышэй 2000 даляраў. Аб'екты яны здымаюць на перыяд ад трох месяцаў. Сярэдні паказчык — паўгода.

    Спецыяліст тлумачыць, што такі інтарэс з боку расійскіх грамадзян выкліканы праблемамі з працай у іх на радзіме.

    — Яны перабіраюцца ў бліжэйшую Еўропу — для іх гэта Беларусь.

    Тут умовы для бізнэсу крыху цікавей, чым цяпер у Расіі. Акрамя бізнэсменаў, прыязджаюць на кантракты айцішнікі і спецыялісты будаўнічай сферы. Яны здымаюць аб'екты на працяглы тэрмін.

    Са студэнтамі агенцтва практычна не працуе. Адзіныя прадстаўнікі такой аўдыторыі — замежныя студэнты з Ірана, Ірака, Ізраіля і Кітая. У іх бюджэты разлічаны на добрыя кватэры ад 400 даляраў. У большасці разглядаюць аб'екты ў спальніках у Маскоўскім раёне.

    — У жніўні попыт расце не толькі за кошт студэнтаў, але і сем'яў, дзе дзеці збіраюцца ісці ў дзіцячы сад або школу. Попытам карыстаюцца бюджэтныя кватэры ў спальных раёнах — двушкі і тройкі ад 320 да 400 даляраў у месяц. Камфорт-клас — ад 600 даляраў і вышэй. Гэта дамы з закрытымі тэрыторыямі, сучасным дзіцячымі пляцоўкамі і зялёнымі зонамі, — адзначае Уладзіслаў. — У параўнанні з мінулым годам попыт у цэлым знізіўся. Пасля лютага цэны на кватэры ўпалі, канкурэнцыя паміж уласнікамі заключалася ў цэнаўтварэнні. У маі попыт аднавіўся. Усе кватэры, што пуставалі, ужо запоўніліся, таму ўласнікі пачалі цэны падымаць, але вышэй за лютаўскія яны не сталі.

    Клас
    Панылы сорам
    Ха-ха
    Ого
    Сумна
    Абуральна

    Nashaniva.com

    Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

    Чытайце яшчэ
    Як выглядае інтэр’ер за 100 тысяч даляраў у невялікай кватэры ў Мінску 3
    У прыгарадзе Мінска прадаецца незвычайны катэдж з уласным хваёвым лесам 2
    Як суседзі рассварыліся з-за дарогі. Адзін з бакоў вырашыў праблему радыкальна 4
    Па суседстве з чыноўнікамі і мільянерамі. Якія катэджы прадаюць у Драздах 4
    Каментары
    Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
    3 2
    Белорус топит / Адказаць
    05.08.2022
    А зачем здесь мнение падальщиков этих, риэлторов?
    2 1
    Максим Дизайнер / Адказаць
    05.08.2022
    Правильно, какой дурень будет учиться в этом колхозе, когда под боком Польша
    0 0
    дочка Макса Дизайнера / Адказаць
    05.08.2022
    ⤷ вось, Максим Дизайнер, на другім фота куды больш прафесійны і прыемны інтэр'ерчык (з зялёненькім), чым у таго вашага "красаўца Серагея"
    Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
    Галоўнае
    Дыпламаты ЕС не паехалі ў прапагандысцкую паездку да ўкраінскіх дзяцей у Наваполацк
    У Мінску пачалі судзіць былога вайскоўца Кучынскага. Яму інкрымінуюць «здраду дзяржаве» і «акт тэрарызму»
    ГУБАЗіК затрымаў трактарыста за вымпел з «Пагоняй»
    ГЦ «Сеніца» каля МКАД нарэшце адкрыўся
    Нобелеўскі камітэт памылкова разаслаў інфармацыю пра будучага лаўрэата прэміі па хіміі
    «Гэта катастрофа для канкрэтнага чалавека, але не для сістэмы». Пацыенты і доктар распавялі пра недахоп лекаў у шпіталях
    У баранавіцкай школе зладзілі паказальны суд над жанчынай, якая скрала мабільнік 2
    Усяго патроху
    У Вільні на гарышчы дома, дзе жыў Браніслаў Тарашкевіч і былі офісы беларускіх арганізацый у 1920-я, знайшлі цікавыя архіўныя паперы
    Доктар патлумачыў падтрымку Пуціна гібрыстафіліяй 6
    Парыж у паніцы: напярэдадні Алімпіяды-2024 сталіцу Францыі напаткала нечаканая праблема 5
    «Там, наверсе, было цудоўна». 104-гадовая жанчына скокнула з парашутам з вышыні 4000 метраў
    Фота / Відэа
    Псеўдаспецназавец Заслаўскі-Аўтуховіч пасля адседкі працягвае разводзіць сілавікоў, але ўжо расійскіх  10
    У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня 2
    Naša Niva łacinkaj
    Апытанка
    Самае чытанае
    Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 54
    Міністр замежных спраў Швецыі не змог трапіць на саміт у Кіеў, бо забыў дома пашпарт 3
    Даляр з запасам абнавіў абсалютны максімум 10
    Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС 16
    У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
    Самае лайканае
    Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 13
    «Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
    Малдова знайшла газ танней і адмовілася купляць яго ў «Газпрама» 2
    Сотні тысяч палякаў выйшлі на дэманстрацыю апазіцыі  20
    Маргарыта Ляўчук едзе з канцэртамі на фронт 13
    Найбольш рэакцый
    Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 54
    У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
    У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 16
    Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 104
    «Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
    Гарачыя тэмы
    Новы «Знахар», рымейк суперхіта 1980-х. Што ў ім? 13
    Красуліна распавяла новыя дэталі пра дні перад выбарамі-2020 і пра тое, што было з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай 55
    Міністр замежных спраў Швецыі не змог трапіць на саміт у Кіеў, бо забыў дома пашпарт 3
    Былі міліцыянерамі, а сталі дальнабойшчыкамі ў ЕС 16
    У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў 24
    Амбасадар Міхальскі расказаў пра Макея, сустрэчу ў Ватыкане, ролю эміграцыі і мову як паветра 13
    Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча 1
    «Хаця б у ЗАГСе выглядайце нармальна». З беларускага вяселля ўгараюць у сацсетках 4
    Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 104
    PDF версія
    Каляндар
    Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
    пн аў ср чц пт сб нд
    1
    2 3 4 5 6 7 8
    9 10 11 12 13 14 15
    16 17 18 19 20 21 22
    23 24 25 26 27 28 29
    30 31
    Версія для смартфонаў
    Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
    • Эканоміка
    • Грамадства
    • Здарэнні
    • Свет
    • Спорт
    • Аўто
    • Меркаванні
    • Ад рэдакцыі
    • Вайна
    • Тэсты
    • Здароўе
    • Нерухомасць
    • Моды
    • Ежа
    • Навука і тэхналогіі
    • Надвор'е
    • Каханне і сэкс
    • Гісторыя
    • Музыка
    • Мова
    • Кіно
    • Літаратура
    • Культура
    • Наш лацінізатар
    • Абмеркаванне
    Кантакты
    © Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
    Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
    Уверх