Зульфія Гурбанава, Джаміля Эфендыева, Алена Старасціна і Гульзар Мустафаева паведамілі ў сацсетках, што, будучы грамадзянкамі Азербайджана, як маглі абаранялі інтарэсы сваёй краіны ў рэдакцыі прарасійскага выдання. Але цяпер вымушаныя звольніцца.

«Мне, як грамадзянцы Азербайджанскай Рэспублікі, не сорамна за сваю працу тут, маё сумленне чыстае ва ўсім. Калі нас паспрабавалі нахіліць, мы паставілі кропку і проста сышлі», — напісала былая рэдактарка ​​выдання Гульзар Мустафаева.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1