Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў верасні 2021 года ў «ВКонтакте» пад паведамленнем пра перастрэлку, у выніку якой загінулі супрацоўнік КДБ Федасюк і айцішнік Андрэй Зельцэр, ён пакінуў наступны каментар: «Народ открыл счет». Пасля гэты каментар трактавалі як «заклік да барацьбы з праваахоўнымі органамі».

Згодна з версіяй абвінавачвання, «гэтае паведамленне распальвала агрэсіўнасць інтэрнэт-карыстальнікаў, гераізавала дзеянні тэрарыста, які забіў супрацоўніка КДБ. Акрамя таго, яно змяшчала ўхваленне і прапаганду ўзброенага супраціву прадстаўнікам улады і праваахоўнікам Беларусі, распальванне нянавісці, сацыяльнай варожасці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?