Адпаведную мабільную праграму можна спампаваць на Android з убудаванай тэхналогіяй NFC у Google Play або App Gallery. Затым неабходна прывязаць да праграмы картку. Прытым да прывязкі даступная неабмежаваная колькасць банкаўскіх картак.

Аплату пакупак праз Mir Pay можна ажыццяўляць у любым тэрмінале Беларусі, які падтрымлівае функцыю бескантактнай аплаты па картках «Мір».

Таксама сэрвіс дазваляе разлічыцца аналагічным чынам у Расіі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане і Узбекістане. Абарона плацежных аперацый з дапамогай сэрвісу адпавядае ўсім міжнародным стандартам. Прынамсі, так запэўнівае банк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?