Плыт ён зрабіў сам — з дошак і пластыкавых каністраў. Для таго, каб даставіць яго да ракі, збудаваў спецыяльны сродак на колах, які мацуецца да ровара.
«Чысцім Случ, каб не зарастала, — кажа Аляксандр. — Вось і ўнукаў прывучаю, каб без справы не боўталіся. Ды яшчэ і ўрокі батанікі ім даю: белыя гарлачыкі тут ірваць нельга, яны ў Чырвоную кнігу занесены».





