Запарожская АЭС

Запарожская АЭС

У выніку атакі на Запарожскую АЭС, на адным з энергаблокаў спрацавала аварыйная абарона, з раніцы адключаны адзін з трох працуючых энергаблокаў.

«У выніку абстрэлаў сур'ёзна пашкоджаная азотна-кіслародная станцыя і аб'яднаны дапаможны корпус. Застаюцца рызыкі ўцечкі вадароду і распылення радыеактыўных рэчываў, таксама высокая пажарная небяспека», — паведаміў «Энергаатам».

У цяперашні час наступствы пашкоджанняў ліквідуюцца.

Запарожская АЭС дагэтуль кантралюецца расійскімі вайскоўцамі.

Зараз станцыя працягвае працаваць і выпрацоўваць электраэнергію для патрэб энергасістэмы Украіны.

Паведамляецца таксама, што расійскія вайскоўцы на Запарожскай АЭС занялі ўсе падвальныя памяшканні, дзе хаваюцца ад абстрэлаў.

Украінскі персанал пакуль не мае доступу да гэтых памяшканняў, таму ў выпадку новых абстрэлаў людзі не маюць сховішча і знаходзяцца ў небяспецы.

Расійскія войскі маглі замініраваць Запарожскую АЭС — The Insider

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
17