Mahindra да снежня збіраецца вырабіць больш за 20 000 аўто, так што ёсць шанец, што ўсе аўто, заказаныя ў першую хвіліну, будуць дастаўлены сваім уладальнікам да канца года. 

Чаму Mahindra Scorpio-N стаў хітом у Індыі? Кошт базавай версіі складае $ 15 200, кошт топавай — $ 24 700. А з пачаткам шырокамаштабных продажаў аўтамабіль падаражэе.

Красовер абсталёўваецца 2,0-літровым бензінавым рухавіком mStallion магутнасцю 197 конскіх сілаў і дызельным рухавіком mHawk з аб'ёмам 2,2 літра і магутнасцю 175 конскіх сілаў.

Абодва спалучаюцца з механічнай КПП або аўтаматычнай шасціступеннай каробкай пераключэння перадач. Базавыя версіі — монапрывадныя, топавыя — поўнапрывадныя.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0