Фота: Ciar/wikimedia.org

Падтрымлівайце чысціню

Павукі хаваюцца ў кватэрах у пошуках ежы, піша Onet.pl. Звычайна гэта харчовыя адходы або мёртвыя казуркі. Каб пазбавіцца іх «ласункаў», не забывайце рэгулярна прыбірацца. Не пакідайце крошкі на падлозе і сачыце за тым, каб забітая вамі муха трапіла ў смеццевае вядро, а не ляжала дзе-небудзь пад радыятарам.

Калі прыбіраецеся пыласосам, старанна праходзьцеся па закутках ля столі. Таксама пераканайцеся, што павуціння няма ў кутах пакояў.

Змаганне з дапамогай пахаў

Павукі не любяць многіх пахаў, і мята — адзін з іх. Таму добрай ідэяй будзе пасадзіць траву ў вазон і паставіць яго на падаконнік. Гэта можа эфектыўна перадухіліць пранікненне павукоў у хату праз вокны.

Калі вырошчванне раслінаў — не ваша стыхія, проста зрабіце адвар з вады і мятнага алею. Распыліце раствор на аконныя рамы, парогі дзвярэй, падаконнікі і куты, дзе часцей за ўсё сустракаюцца павукі. Майце на ўвазе, што праз некаторы час водар выпараецца, таму працэдуру неабходна паўтарыць, пажадана праз тыдзень. Акрамя мяты, добра пасуюць водары лімона, карыцы, воцату і жалудоў.

Упрыгажэнне з жалудоў

Жалуды — добры сродак для барацьбы з павукамі. Збярыце жалуды і каштаны і пастаўце іх у якасці ўпрыгажэння на падаконнік. Іх пах будзе адганяць павукоў.

Маскітная сетка

Замест таго, каб праганяць павукоў, можна проста перарэзаць ім шлях. Гэта перадухіліць пранікненне не толькі павукоў, але і камароў, мух і іншых насякомых.

«Хімія»

Калі рады павукам даць не атрымалася, скарыстайцеся хімічнымі сродкамі абароны ад насякомых, якія прадаюцца ў крамах. Аднак майце на ўвазе, што некаторыя з іх могуць быць таксічнымі ці дрэнна пахнуць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Небакрай / Адказаць
08.08.2022
Вой, да мяне ў хату часам лезуць, вялізныя такія, чорныя. Я не замарочваюся, я зь імі ў розных экалягічных нішах, хіба толькі павуціньне час ад часу зьмятаю, а так - мы адно аднаму жыць не замінаем. Канечне, калі ён у ванну запаўзе, напрыклад, ці на падваконьні ўбачу, дык злаўлю ды на двор выкіну, няхай іншае жытло шукае. А калі не нахабнічаюць, дык і хай сабе. Тым ня менш, дзякуй, жалуды з каштанамі паспрабую на практыцы, шмат увагі яны не запатрабуюць, а зь мятаю валтузьні шмат, таму не.
2
Satan / Адказаць
08.08.2022
Помню, в децтве меня мама как-то пилила за то, что у меня в углу паутина и паук живет. А я маме - и что? Он мух ест, пусть живет, паук мне не мешает, а мухи мешают.
2
Гномик / Адказаць
08.08.2022
Глупства. Павуки - нужная в хозяйстве скотинка. Да и домашние павуки сети практически не плетут. Выгоните павукоу и убедитесь, сколько мелких насекомых у вас на самом деле в жилище живёт. Павуки держат в балансе мини экосистему.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру