Юрась Зянковіч у судзе. Фота: Тамара Бяляева / Sputnik

Юрась Зянковіч у судзе. Фота: Тамара Бяляева / Sputnik

У судзе прагучала інфармацыя, што першапачаткова план забойства беларускага дыктатара нібыта распрацаваў Дзяніс Хофман і ён называўся «Цішыня». Яго нібыта хацелі даручыць выканаць Мікалаю Аўтуховічу, але той адмовіўся. Як сказаў Зянковіч: «План «Цішыня» мне падаваўся, але іншым чалавекам. […] Аўтуховіч сказаў, што гэта малапрафесійна, і я пра яго забыўся».

Адбор у склад «змоўшчыкаў», паводле словаў Зянковіча, нібыта адбываўся толькі па пратэкцыі тых, хто ўжо знаходзіўся ў змове, пытанне вырашалася на калегіяльнай аснове. У ліку «змоўшчыкаў» былі нібыта Ігар Макар і Вольга Карач, хоць, па словах Зянковіча, асабіста ён быў катэгарычна супраць Карач «з-за яе неабавязковасці». 

Пракурор зачытаў вытрымку з плана «Цішыня», паводле якога нібыта планавалася страляць з гранатамёта «Муха» па лукашэнкаўскай машыне.

Пасля выбараў, калі Зянковіч, па ягоных словах, убачыў, што «Ціханоўская прайграла ўсё, што можна», ён выйшаў на кантакт з нейкім сілавіком Жураўскім і спытаў у яго, «ці можа армія выправіць сітуацыю». Пасля станоўчага адказу нібыта і закруцілася ўся справа. Зянковіч пацвердзіў, што «змоўшчыкі» нібыта чакалі, што ЗША выдзеліць ім 10 мільёнаў даляраў на правядзення вайсковага перавароту. А таксама нібыта Дзмітрый Шчыгельскі звяртаўся па дапамогу ў гэтай справе да ўладаў Ізраіля.

Згаданы Зянковічам Дзяніс Хофман мае падвойнае грамадзянства Украіны і Германіі і з'яўляецца стваральнікам «Атрадаў грамадзянскай самаабароны», прызнаных рэжымам тэрарыстычнай арганізацыяй яшчэ ў мінулым годзе. 

Чытайце таксама:

Што такое «Атрады грамадзянскай самаабароны», якіх Лукашэнка абвінаваціў у тэрарызме?

Клас
7
Панылы сорам
42
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5