«Калі стала зразумела, што выбары былі скрадзеныя рэжымам Лукашэнкі, беларускі народ смела выйшаў на вуліцы з мірным патрабаваннем свабодных і справядлівых выбараў і пераходу да дэмакратыі, — адзначаецца ў заяве. — Беларускі народ прадэманстраваў выдатную стойкасць, падтрымліваючы прадэмакратычны рух на працягу двух гадоў цаной вялікіх асабістых ахвяраў. Гэтыя заклікі да дэмакратыі агучваюць беларусы ў выгнанні за мяжой, больш за 1200 палітвязняў, несправядліва затрыманых унутры краіны, і незлічоная колькасць простых беларускіх грамадзян».

У заяве прыгадваюцца «беспрэцэдэнтна брутальныя» рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі і гаворыцца, што Злучаныя Штаты за апошнія гады зрабілі шматлікія крокі ў адказ на злоўжыванне рэжыму, у тым ліку пашырылі паўнамоцтвы па санкцыях і разгарнулі значныя санацыйныя меры супраць рэжыму за ягоныя недэмакратычныя і дэстабілізуючыя паводзіны і парушэнні правоў чалавека.

«Сёння мы абвяшчаем пра крокі па ўвядзенні візавых абмежаванняў у дачыненні да 100 службовых асобаў рэжыму і звязаных з імі асобаў за іх удзел у падрыве або нанясенні шкоды дэмакратычным інстытутам або ў перашкаджанні пераходу да дэмакратыі ў Беларусі ў адпаведнасці з Указам прэзідэнта № 8015», — гаворыцца ў заяве.

У ліку гэтых асобаў — чыноўнікі, якія займаюць высокія пасады ў Адміністрацыі прэзідэнта, МУС, Камітэце дзяржаўнай бяспекі, Цэнтральнай выбарчай камісіі, Генеральнай пракуратуры, Галоўным упраўленні Следчага камітэта, Міністэрства транспарту і сувязі, ГУБАЗіКа, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Белтэлерадыё», Другой нацыянальнай тэлекампаніі, Вайскова-паветраных сілах і Войсках супрацьпаветранай абароны. У іх лік таксама ўваходзяць члены Нацыянальнага сходу, суддзі, супрацоўнікі службы бяспекі, члены выканаўчых камітэтаў і адміністратары дзяржаўных унівэрсітэтаў.

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0