Сяргей Глебка. Фота «Вясны»
Ён быў затрыманы ў ноч на 2 сакавіка ў Стоўбцах разам з жонкай за падпал бярвення з мэтай стварэння перашкоды для руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў, паведамляе «Вясна».
Цяпер палітвязня абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 289 КК (акт тэрарызму) і ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне чыгуначных шляхоў зносін у непрыдатны для эксплуатацыі стан у мэтах учынення акту тэрарызму). Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Антон Колабаў. Пакуль пасяджэнне абвешчанае адкрытым.





