Міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу падкрэсліў, што праз тыдзень санкцыі будуць прымяняцца да ўладальнікаў шэнгенскіх віз, выдадзеных Эстоніяй грамадзянам Расіі.
Пры гэтым будуць дзейнічаць выключэнні для: асоб, якія працуюць у дыпламатычным прадстаўніцтве; асоб, чыя праца звязаная з міжнароднымі перавозкамі; асоб, чыё прыбыццё звязанае з гуманітарнымі прычынамі; асоб, якія наведваюць сваяка, які жыве ў Эстоніі; асоб, якія маюць права на свабоднае перамяшчэнне па ЕС.
Правіла ўступае ў сілу на наступным тыдні.
Тым асобам, якія не ўваходзяць у лік выключэнняў, уезд у Эстонію будзе закрыты.





