Юрый Ігнат
«Мы ведаем, што яны надзвычай добрыя, разумныя і кемлівыя людзі, якія ўжо надзвычай добра дапамагаюць нашай дзяржаве, Узброеным сілам Украіны. І мы толькі дзякуем братняму беларускаму народу, які дапаможа Украіне перамагчы акупантаў і выгнаць іх з нашай зямлі. І з вашай таксама», — адзначыў Юрый Ігнат.
Тым не менш, заявіў спікер, пакуль адносна сітуацыі ў Зябраўцы варта давяраць афіцыйнай інфармацыі Міністэрства абароны Украіны, як і ў выпадку са знішчэннем расійскіх самалётаў у крымскай Навафёдараўцы.





