Няшчасны выпадак у Брэсцкім раёне адбыўся вечарам 5 жніўня ў двары лецішча ў садовым таварыстве «Палянка-1».
63-гадовы жыхар Брэста касіў траву электрычным трымерам. У высокай траве ён не заўважыў падлучаны да сеткі провад падаўжальніка, які наматала на катушку трымера. У выніку мужчына атрымаў электратраўму.
Медыкі спрабавалі выратаваць жыццё пацярпелага, аднак ад атрыманых траўмаў ён памёр.





