Пеляская школа. voranava.blogspot.com

Пеляская школа. voranava.blogspot.com

Пра гэта паведамляе газета «Светлы шлях».

Школу перад пачаткам навучальнага года праверыла інспекцыя МНС. Пры правядзенні праверкі, як заявілі ў МНС, у Пеляскай сярэдняй школе быў выяўлены шэраг парушэнняў.

«Так, не гарантаваная бяспечная і бесперашкодная эвакуацыя дзяцей і педагогаў з памяшкання школы ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, не забяспечаная належная супрацьдымная абарона і абарона ад распаўсюджвання агню. Акрамя таго, праведзенае перапрафіляванне памяшканняў па функцыянальным прызначэнні. Склады перапрафіляваныя пад вучэбныя класы і майстэрні», — распавяла афіцыйная прадстаўніца абласнога ўпраўлення МНС Вольга Адзіева.

Паводле яе слоў, выяўленыя парушэнні ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю навучэнцаў і педагогаў. На гэтай падставе на адрас кіраўніка ўстановы накіраваная прапанова аб прыпыненні дзейнасці школы да ліквідацыі выяўленых заўваг.

Як распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Руслан Абрамчык, у сувязі з вынясеннем прадстаўлення аб забароне эксплуатацыі будынка Галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама і Аддзел адукацыі Воранаўскага райвыканкама прымаюць неабходныя меры.

— Усе навучэнцы, а гэта 40 дзяцей з Лідскага раёна і 74 з Воранаўскага, будуць пераведзеныя для навучання па месцы жыхарства. Кожнаму з 24 педагогаў, з якіх 10 — грамадзяне Літвы, будзе прапанаванае месца працы на тэрыторыі Воранаўшчыны. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем органаў упраўлення адукацыі, органаў выканаўчай улады, а таксама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Яна будзе даведзеная да лагічнага завяршэння ў частцы працаўладкавання кожнага з членаў працоўнага калектыву. Не толькі педагогаў, але і тэхперсаналу.

З закрыццём школы ў Пелясах у Беларусі засталася толькі адна літоўская школа — у Рымдзюнах.

У школе ў Пелясах у мінулым годзе вучыліся больш за 120 дзяцей. У красавіку стала вядома, што навучанне на літоўскай мове ў школе спыненае. Міністэрства адукацыі Літвы паабяцала не выдзяляць сродкі на школу, калі рашэнне не будзе адмененае.

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6