Фота: pixabay.com

Даследчыкі кажуць, што калі занадта шмат думаць, гэта сапраўды можа прымусіць ваш мозг стаміцца. Праца, апублікаваная ў часопісе Current Biology, сведчыць, што прычынай такой стомленасці можа быць накапленне ў мозгу шкодных хімічных рэчываў, піша The Times.

Перад гэтым даследаваннем вучоныя ўжо высветлілі, што людзі, якія доўгі час выконвалі цяжкую інтэлектуальную працу, потым горш спраўляліся з задачамі, якія патрабавалі самакантролю. Сярод версій, чаму так адбываецца, была і такая: некаторыя з іх вышэйшых кагнітыўных (інтэлектуальных) здольнасцей былі парушаныя. Навукоўцы задаліся пытаннем, наколькі гэтая з’ява звязаная з фізіялогіяй.

Каб высветліць гэта, вучоныя правялі эксперымент, у якім узялі ўдзел 40 чалавек. Ім давялося на працягу 6 гадзін гуляць у звязаныя з матэматыкай гульні рознага ўзроўню складанасці. Пасля гэтага людзей папрасілі выканаць заданні на самакантроль — напрыклад, расказаць пра тое, ці гатовыя яны пачакаць, каб атрымаць большую ўзнагароду, або іх цікавіць магчымасць атрымаць меншую ўзнагароду як мага хутчэй.

Тыя, хто выконваў больш цяжкія задачы, горш спраўляліся з заданнямі на самакантроль. У дадатак, з дапамогай метаду магнітна-рэзананснай спектраскапіі навукоўцы высветлілі, што ў мозгу такіх людзей павысіўся ўзровень рэчыва пад назвай глютамат. Верагодна, глютамату ў мозгу было так шмат, што арганізм такіх людзей павінен быў накіроўваць больш энергіі на ачыстку ад яго, чым на працэс мыслення.

Даследаванне, пра якое ідзе гаворка, мае малы маштаб, і вучоныя не ўпэўненыя, што менавіта глютамат выклікае адчуванне стомленасці. Але ж праца як мінімум сведчыць пра тое, што мы сапраўды можам думаць празмерна шмат.

Як пазбавіцца звычкі бясконца гартаць стужку навінаў? Адказваюць псіхолагі

Плакаць — карысна, але рабіце гэта правільна

Цела ведае, калі ў вас выгаранне. Як не прапусціць яго прыкметы?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Satan / Адказаць
12.08.2022
Это точно! Вот 9 дней не пил, много думал и ну его нафиг, скажу я вам. Возьму и накидаюсь завтра в Варшаве!
0
Индикатор всего / Адказаць
12.08.2022
Зато у идиотов всегда крепкое здоровье... Не сказать, что б это меня радовало...
2
антикоролева / Адказаць
15.08.2022
сыну чытаю і кажу (жартам канечне):
- бачыш - думаць шкодна.
а ён у гэты момант пачынае тэатральна круціцца перад люстэркам і папраўляць прычоску.
- карацей, ты рашыў перайсці адразу да дзеянняў - быць не вумным, але прыгожым.
- ага. і выйсці замуж за ангельскага прынца, - кажа ён
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру