Карціна, згенераваная Midjourney па запыце «Беларусь беларусаў»

Карціна, згенераваная Midjourney па запыце «Беларусь беларусаў»

Віктар Хамянок піша:

«Шэсць гадоў таму я вырашыў заняцца робататэхнікай.

Шэсць гадоў таму я ведаў па робататэхніку прыкладна столькі, што і ўсе, гэта значыць, нічога. Для таго, каб пачаць, я выбраў адвольную задачу — зрабіць робата-мастака. З пункту гледжання бізнэсу, выбар спрэчны, але з пункту гледжання алгарытмікі, прапрацоўкі механікі задача была самы раз.

Першага робата звалі Леанарда. Маляваў ён, праўда, кепска. Я сам асабіста распрацаваў алгарытм пераводу адвольнай фатаграфіі ў набор рухаў алоўка/пэндзля (які, зрэшты, працаваў так сабе). Але яшчэ горш паводзіла сябе механічная частка робата, якая гнулася, трэслася і ўпарта не трапляла ў мальберт (гл. відэа).

Але самае галоўнае, што ў гэтым не было мастацтва. Простая матэматыка, якая ўсяго толькі ператварала фатаграфію ў рухі матораў.

Яшчэ шэсць гадоў пайшло на стварэнне робата, які, улічваючы памылкі першага эксперыменту, з пункту гледжання жалеза і софту быў ідэальны для амаль любой задачы.

Тое, што робіць Midjourney (праграма штучнага інтэлекту, якая прыдумляе карцінку па яе тэкставым апісанні), мяне вельмі ўражвае. Калі б у мяне быў такі алгарытм тады, я б дакладна дарабіў робата мастака, Леанарда.

Хаця… Мы зрабілі такі ў рэшце рэшт ідэальнага робата. Ёсць ідэальны алгарытм генерацыі карцін. Можа, мае сэнс сёння ім пасябраваць адзін з адным?»

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1