Скрыншот з відэа. Мужчына на ім у цяжкім фізічным стане

Скрыншот з відэа. Мужчына на ім у цяжкім фізічным стане

Паводле ГУБАЗіКа, беларус ваяваў супраць непрызнанай «ДНР» з 2019 года, быў там «завербаваны супрацоўнікамі УСУ», а ў Беларусі нібыта займаўся зборам разведвальных звестак. Дэманструюцца таксама татуіроўкі, адна з якіх з украінскім трызубам.

Супраць хлопца, як сцвярджаецца, заведзена адразу некалькі крымінальных спраў.

На відэа малады мужчына — у кепскім фізічным стане, з цяжкасцю гаворыць.

Як высветліла «Наша Ніва», хлопца клічуць Яраслаў Саковіч. Вядома, што нейкі час ён жыў ва Украіне.

У «пакаянным» відэа хлопец кажа, што ў 2019 годзе далучыўся да ўкраінскага дабравольчага фармавання, прыехаў у Марыупаль і быў кулямётчыкам. Пасля кажа, што нібыта быў інфарматарам СБУ ў Беларусі і дакладваў ім пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі па краіне, за што, быццам бы, атрымліваў грошы.

Вядомы рэжымны прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі заклікае ў сваім канале пакараць яго смерцю. 

Так Яраслаў Саковіч выглядаў да арышту.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
13
Абуральна
84