Пятая частка падраздзяленняў УС РФ, прыцягнутая да вайны ва Украіне, разгромлена — Залужны
Пятая частка падраздзяленняў УС РФ, якія ўдзельнічалі ў вайне з Украінай, разгромлена. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валер Залужны, інфармуючы аб тэлефоннай размове са старшынёй абʼяднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі.
Фота: Gleb Garanich / Pool / АР
«Падчас сённяшняй тэлефоннай размовы ў чарговы раз зверылі ацэнкі страт рускіх у гэтай вайне. Мы адзначаем, што супернік нясе значныя страты, перш за ўсё ў жывой сіле», — адзначыў Залужны.
Цяпер актыўныя баявыя дзеянні ідуць на 1300 км фронта. Залужны зноў звярнуў увагу партнёраў на неабходнасць дапамогі з артылерыяй.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ