Падпалкоўнік Аляксандр Азараў і Святлана Ціханоўская

Падпалкоўнік Аляксандр Азараў і Святлана Ціханоўская

«У панядзелак мы будзем абмяркоўваць у Кабінеце прадстаўнікоў аб працягу плана «Перамога». Яго трэба будзе трошкі перафарматаваць, але ён будзе прыняты за аснову», — расказаў Аляксандр Азараў,

кіраўнік «Байпола», якога Святлана Ціханоўская 9 жніўня прызначыла прадстаўніком кабміна па пытаннях аднаўлення правапарадку. 

Варта нагадаць, што менавіта групы, звязаныя з «Байполам» пасля нападу Расіі на Украіны вывелі з ладу рэлейныя шафы сігналізацыі на чыгунцы, каб запаволіць забеспячэнне расійскіх войскаў. 

«Важны пункт — праца з праваахоўнымі органамі Беларусі,— адзначае Азараў. — Цяпер Лукашэнка рыхтуе іх да вайны ва Украіне, а наша праца — пераводзіць іх на наш бок, каб, мы не сустрэліся і не былі ворагамі і, не дай Бог, каб ужылі зброю адзін супраць другога.

«Мы чакаем кожнага». Што цяпер з таямнічай «брыгадай Касцюшкі»?

Клас
57
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
2