Стваральнік і нязменны з 1995 года галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч

Стваральнік і нязменны з 1995 года галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч

«Будзем спадзявацца, што часова. Але на сённяшні момант інтэрнэт-рэсурс не адкрываецца ні з Беларусі, ні з-за мяжы. Блакіроўка настолькі глыбокая, што мы не маем доступу нават да адмінкі сайта, каб выправіць тыя недахопы, на якія звярнула нашу ўвагу Міністэрства інфармацыі.

Разлічваем, што бліжэйшым часам праблема будзе вырашаная, мы робім для гэтага ўсё магчымае. І немагчымае таксама. Рэдакцыя па-ранейшаму знаходзіцца ў Беларусі, мы строга прытрымліваемся дзеючага заканадаўства, працуем адкрыта і легальна», — паведамляе рэдакцыя ў сваім звароце.

Чытачам прапануецца не адкладаючы падпісацца на ПДФ версію «Народнай волі» і яе тэлеграм-канал, які па-ранейшаму працуе.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
19